You are viewing [info]vidymus's journal

Apr. 2nd, 2012


Mar. 3rd, 2012


Эдуард Зарэмба быў настаўнікам фузкультуры ў мяне. Быў па-бэндэраўскі вясёлы й нахабны і, што асабліва добра, ніколі не цягнула яго ўспаміны пра футбол.

Mar. 2nd, 2012


“Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з выдавецтвам «Юніпак» выдадуць серыю кніг з лепшымі творамі найлепшых беларускіх пісьменнікаў”.

“Выбранае з выбранага”. Яшчэ адна “залатая бібліятэка”. Карацей, зноў перадрукі. I прасьцей, і таньней. I нецікавей.

Feb. 28th, 2012


М. Казлоўскі ў НН (http://nn.by/?c=ar&i=68968), гаворачы пра архіў Езавітава, кажа, што яму “здаецца, што там былі і Багдановічавы матэрыялы. Калі Езавітава арыштавалі ў Празе ў 1945, гэтых скрыняў не было пры ім. Некаторыя матэрыялы з таго архіва ўсплылі ў 1960-м, калі ў Мюнхене рыхтаваўся «Вянок паэтычнай спадчыны» Максіма Багдановіча. Бо там надрукавалі вершы, якія былі невядомыя нашым літаратуразнаўцам. Значыцца, той архіва цалкам не страчана”.
     Хутчэй за ўсё ня так. Рукапісы Багдановіча, разам зь іншымі рукапісамі з Акадэміі Навук, былі вывезеныя айнзацштабам Розэнбэрга ў Рацібор, дзе перад заканчэньнем вайны ў іх быў комплекс па сартыроўцы вывезенага. На разборцы былі й беларускія дзеячы (Шукелойць, Ліманоўскі, Савёнак), якія маглі паспрабаваць штосьці ўратаваць (як драму Каганца або рукапісы Купалы). Толькі каб вывезьлі – яно было-б ужо тут “знойдзена”.
      А адну кнігу са збору Езавітава я маю. Пазьней выкладу.

Feb. 27th, 2012


Я дзіву даюся, як гэтая краіна мэрыка яшчэ фунцкыянуе, бо адукацыя ў школах на ўзроўні.. нават ня ведаю, з чым параўнаць. Урокі дачка (high school) ня робіць, бо, кажа, пасьпявае зрабіць у клясе. I, халера, нават дзёньнікаў няма, не існуе, каб спраўдзіць. Адзнакі ў рэпорт картах болей-меней, але нават калі-б было зусім блага – ну й штo з гэтым рабіць? Магчымасьцей кантролю аніякіх.
    А чаго зараз усхадзіўся? Сяджу на працы, за кампутарам, пачынаю атрымоўваць ад дачкі e-mail’ы: а што такое лава, чым адрозьніваецца ад магмы, а штo гарачэйшае. Шукаю ў google, дасылаю адказы, асабліва не задумляючыся. Нарэшце спахапіўся, пытаю: ты ў школе ці як? Так, адпісвае, у школе і ў нас тэст.
    Ну от як настаўнікі дазваляюць гэтым дзеткам на ўроках, на тэстах карыстацца рознымі iPhon’амі!?
      Згадваецца з “Алісы ў краіне цудаў”: “Правіцельства! Куды глядзіць правіцельства!”.

Feb. 26th, 2012


 Пачуваюся трошкі здраднікам і буду намагацца хаваць ад калегаў, але калі ўжо беларускія кнігі пачалі зьяўляцца ў электронным варыяньце – дык іншага выйсьця няма. От, замовіў такую цацку.



Feb. 22nd, 2012


Шаноўныя, я цудоўна ўсьведамляю, што бальшыні тэматыка-праблематыка эміграцыі – гэта нават не гендэрнасьць. І ўсё-ж: ці ёсьць, хоць бы ў тэарэтычным астрале, тэмы, тэмкі, якія-б асабіста вас цікавілі з гэтае дзялянкі? З гісторыі, літаратуры, агульныя, дробныя? Абстрактныя, канкрэтныя? Гатовы нават дзеля прыцягненьня ўвагі запосьціць здымак якога коціка.

Feb. 22nd, 2012


Усімі фібрамі сваёй душы хацеў упадабаць стужку “1920”. Нават ня верыцца, што гэта зьняў той самы чалавек, які экранізаваў Сянькевіча. Такая дурылка кардонная.

Feb. 21st, 2012


У Кнігазборы выйшаў чарговы том, гэтым разам - Барскага-Баршчэўскага. Хандзец сэрыі.


Пачаў заўважаць, як у розных публікацыях – лістоў, дзёньнікаў – імя Быкава, калі згадваецца не на карысьць чалавека, абвешчанага сумленьнем нацыі, замяняецца на літарку.. Іншыя падаюцца цалкам, незалежна ад сытуацыі.