Калі Iвонка Сурвілла й Сяргей Навумчык вырашылі адведаць беларускія асяродкі ў Аўстраліі, дык узялі з сабой у якасьці пуцяводніка кнігу Натальлі Гардзіенкі “Беларусы ў Аўстраліі” (2004). Цяпер яны спакойна могуць ехаць і ў Англію.
Новая кніга аўтаркі – “Беларусы ў Вялікабрытаніі” – выгодна адрозьніваецца ад сваёй папярэдніцы, і гэта пры тым, штo й тая была зроблена якасна. Магчыма, сама краіна зьяўляецца больш удзячным матар’ялам, з глыбейшымі каранямі: ліставаньне Сымона Буднага з Джоанам Фоксам, Радзівілы, Станіслаў Панятоўскі, Юльлян Неманцэвіч, Iгнат Дамейка, Аляксандар Рыпінскі і яшчэ нямала хрэстаматыйных і малавядомых імёнаў, пра якіх распавядае аўтарка на больш як 600 старонках.
I от прайшла па галаве думка: чаму наш чытач глытае любое пра ўладароў Вялікага Княства, з жарсьцю абмяркоўвае на форумах Залаты Век і самыя разнастайныя аспэкты гісторыі ВКЛ, і з такой пазяхотнаю абыякавасьцю ставіцца да эміграцыі - лёсаў, сюжэтаў, фактаў, тым больш, што тэма прасторава й часава – дыстанцыя вялізнага памеру? Відаць, не ў аўтарах праблема, не ва ўзроўні тэкстаў: кнігу Н. Гардзіенкі чытаеш спакойна, бo ведаеш, бачыш - зроблена яна прафэсыйна, і ў цябе няма боязі нарвацца на якуюсь бздуру, якімі, трэба прызнаць, часам поўняцца рэдкія досьледы па гісторыі й культуры нашае эміграцыі.
Адказу я не прыдумаў. Але тым, хтo думаў пісаць ці мо піша зараз пра беларуска-брытыйскія кантакты, магу паспачуваць: Натальля Гардзіенка сваім – тут гэтае вызначэньне будзе акурат да месца – энцыкляпэдычным дасьледаваньнем фактычна закрыла тэму (найперш тое тычыцца, зразумела, другой паловы XX ст.). Аматараў біяграфічнага жанру і травэлёгаў шчыра віншую з цікавым чытвом, а цэлы шэраг зацікаўленых аўтараў – з зьяўленьнем крыніцы, якая ім народзіць не адну нізку артыкулаў.

Comments